Вторник, 18 февраля 2025

Святочным канцэртам у Палацы культуры павіншавалі пружанскіх мужчын з Днём абаронцаў Айчыны (+многа фота)

599

У Дзень абаронцаў Айчыны мы аддаём даніну павагі ўсім пакаленням гераічнага воінства нашай краіны, віншуем дзейных і моцных мужчын, якія абараняюць ад цяжкасцяў і нягод свае сем’і, нясуць адказнасць за сучаснае і робяць усё магчымае, каб наша будучыня была шчаслівай.

23 лютага ў Палацы культуры адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Мерапрыемства пачалося з віншавальнага звароту старшыні райвыканкама Міхаіла Грышкевіча.

— Спрадвеку беларусы асабліва шануюць ратную справу, а абарона Айчыны заўсёды была і будзе свяшчэнным абавязкам сапраўднага грамадзяніна і патрыёта, — адзначыў Міхаіл Міхайлавіч і пажадаў усім мужчынам міру, шчасця, здароўя і дабрабыту.

Вядучыя Дзіяна Крэтава і Ганна Жук задалі канцэрту яскравы і пазітыўны тон. Выступленні спевакоў і танцораў з першых мінут захапілі гледачоў. Дзякуючы высокаму прафесіяналізму і непаўторнаму таленту артыстаў канцэртная праграма атрымалася проста выдатнай.

Юлія Янушка. Фота Кацярыны Масік

Фотаальбомы з канцэрта: https://vk.com/album-23306785_291379596 і https://ok.ru/budni/album/955985625224