Понедельник, 2 октября 2023

Святочнае богаслужэнне адбудзецца 12 верасня ў Свята-Аляксандра-Неўскім храме г. Пружаны

145

У аўторак, 12 верасня — дзень перанясення мошчаў благавернага вялікага князя Аляксандра Неўскага.

Падзея адбылася ў 1724 годзе і азнаменавала заканчэнне вайны са шведамі. Мошчы перанеслі з г. Уладзіміра ў новую, паўночную сталіцу Расіі — Санкт-Пецярбург, дзе была заснавана Аляксандра-Неўская лаўра.

12 верасня ў Свята-Аляксандра-Неўскім храме г. Пружаны адбудзецца святочнае богаслужэнне. Пачатак службы — у 8.30.

Ірына Сядова. Фота Кацярыны Масік