Свята ў аграгарадку Клепачы атрымалася на славу. Было шмат віншаванняў, песень і падарункаў.
Арганізатары мерапрыемства – Кляпацкі сельскі Дом культуры сумесна з ААТ «Жураўлінае» — паклапаціліся аб тым, каб кожны прысутны на свяце знайшоў сабе занятак па душы. Праграма мерапрыемства была разнастайнай: выступленне калектываў Кляпацкага і Мокраўскага СДК, Аранчыцкага Дома фальклору і народнага ансамбля «Ліцвіны», гандаль, атракцыёны, розыгрыш кошыка з касметыкай ад вядомай касметычнай кампаніі, гульні для дзяцей, спартыўныя спаборніцтвы для дарослых і многае іншае.
Святочны дзень завяршыла танцавальна-забаўляльная рэтра-праграма з удзелам брэсцкага дзі-джэя. Папулярныя хіты суправаджаліся спецэфектамі. Ад мыльных бурбалак і дэкаратыўнага снегу былі ў захапленні не толькі дзеці, але нават і дарослыя.
На здымках: спяваюць «Ліцвіны», падчас мерапрыемства.
Алеся Мазуркевіч,
дырэктар Кляпацкага СДК.