Служба выратавальнікаў патрабуе не толькі адказнасці, але і дакладнай падрыхтоўкі.
У нашай краіне створаны ўсе магчымасці, каб жадаючыя ахоўваць спакой людзей маглі рыхтавацца да гэтага з юных гадоў. Чым і скарыстаўся Аляксандр Лукша. Юнак з г.п. Шарашэва ў свой час са школы перавёўся ў Гомельскі спецыялізаваны ліцэй пры Універсітэце грамадзянскай абароны МНС РБ, дзе паралельна з агульнашкольнай праграмай асвойваў і патрэбныя ў службе выратавальнікаў дысцыпліны. Цяпер выпускнік ліцэя служыць старшым пажарным у ПАВЧ № 1 г. Пружаны.
Як зазначае Аляксандр, многа карыснага для службы ён атрымаў падчас навучання. А асвоіцца на практыцы яму добра дапамагаюць старэйшыя таварышы.
Алег Сідарэнка. Фота Кацярыны Масік