Среда, 9 июля 2025

Свой працоўны шлях на Пружаншчыне сёлета пачынаюць 11 выпускнікоў педагагічных ВНУ і каледжаў

695

У тым, што ў прафесіі педагога сапраўды ўдасца самарэалізавацца, ні на кроплю не сумняваюцца маладыя спецыялісты: выхавальніца дзіцячага сада №3 Яніна Берасцень, настаўніца матэматыкі Ліноўскай школы Марыя Нікіцюк, настаўніца гісторыі Мокраўскага ВПК Віялета Пугач, настаўніца пачатковых класаў Мураўскай школы Вераніка Лапука, выхавальніца дзіцячых ясляў-сада №10 г.Пружаны Анастасія Мяшэчка (на здымку злева направа).

Да слова, сёлета свой працоўны шлях пачынаюць на Пружаншчыне 11 выпускнікоў педагагічных ВНУ і каледжаў. Два маладыя спецыялісты прыйшлі ў нашы ўстановы адукацыі па мэтавых дагаворах.

За кожным з маладых настаўнікаў і выхавальнікаў замацаваны вопытны спецыяліст. Наваспечаныя педагогі змогуць таксама разлічваць на метадычную падтрымку «Школы маладога спецыяліста».

«Усміхацца! Не баяцца!» — такія словы падтрымкі атрымалі яны, уліваючыся ў настаўніцкую сям‘ю Пружаншчыны.

Вольга Басак. Фота Кацярыны Масік