Віншаванні з нагоды Дня маці, Дня бацькі і Тыдня бацькоўскай любові праходзяць у гэтыя кастрычніцкія дні і ў сельгаспрадпрыемствах раёна.

Дырэктар ААТ «Агра-Калядзічы» Сяргей Субота ўручыў падарунак і кветкі, суправадзіўшы гэта цёплымі словамі, аператару машыннага даення Ніне Каган, маці пецярых дзяцей (на здымку).
А прафсаюзны камітэт гаспадаркі разам з галоўным заатэхнікам Іосіфам Захаркам уручылі салодкія падарункі жывёлаводам прама на фермах і комплексах.