Воскресенье, 13 октября 2024

Сухополь-Казахстан-Сухополь, или Почему бабушка Нина вернулась на родину

1 295

Так тлумачыць сваё вяртанне ў родны Сухопаль на схіле гадоў Ніна Васільеўна Муляр. У далёкі Казахстан, як тады казалі, “падымаць цаліну”, яна накіравалася ў  1954 годзе. Працавала на будоўлі ў Кустанайскай вобласці. Там выйшла замуж, там нарадзіліся двое сыноў, там, на чужыне, прайшло ўсё працоўнае жыццё гэтай жанчыны.

—У Казахстане людзі працавалі з усяго свету, — успамінае Ніна Васільеўна. – І ўсе дружна жылі: немцы, рускія, латышы… Апошнім дзяліліся. Прыйсці дамоў і знайсці збанок малака, які прынесла клапатлівая суседка, — было нормай. А як было весела! У нашым пасёлку насельніцтва складала 1700 чалавек. Дык вось на Масленіцу бліны выпякалі на ўсіх. Я заўсёды была ў жаночым савеце, займалася грамадскай работай. Цяпер нават дзіўна, як толькі паспявала і з хатнімі справамі справіцца, і ў клуб схадзіць.IMG_9005

З развалам Саюза жыццё ў Казахстане, як сцвярджае Ніна Васільеўна, стала немагчымым. Пенсіі не плацілі, муж памёр, у сыноў сваё жыццё…  Паступова прыйшло рашэнне вярнуцца на малую радзіму ў бацькоўскі дом. Зрабіла рамонт, пасадзіла кветкі, завяла гаспадарку. Смяецца, што паспела нават калгасныя буракі папалоць. Словам, улілася ў паўсядзённае вясковае жыццё. Ніколі не крыўдзіла жыхарку, якая вярнулася ў родную вёску, і  сельгаставарыства. І соткі пад пасадку бульбы давала, і тэхнікай, калі патрабавалася, забяспечвала.

З надзеяй на квітнеючую вясну будуе планы Ніна Васільеўна і сёлета: агарод узараць, кветкі пасадзіць. Як сапраўдная гаспадыня, не сядзіць без работы ні дня. Пакуль няма асаблівых спраў на падворку, знаходзіць занятак дома – вяжа. І разважае аб галоўным у жыцці:

—Трэба адкрытым душой да людзей быць, паважліва да іх ставіцца. Тады знойдзеш павагу і сам.

Галіна Каляда, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *