У рамках інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі «Канікулы без дыму і агню» выратавальнікі Пружаншчыны працягваюць наведваць аздараўленчыя лагеры. І вось ужо другая змена «Дубка» сустракала гасцей.
Усяго ў гэты дзень для дзяцей было арганізавана 9 розных станцый, адной з якіх стала станцыя бяспекі. Сустракаў дзяцей памочнік выратавальнікаў – Ратуйка. Дзеці з ім гулялі, вучыліся і фатаграфаваліся.
На хуткасць надзявалі баявое адзенне, выратавальную камізэльку і перадавалі эстафету. Усё гэта і высвятлялася на «бяспечнай» станцыі. Усе атрады з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах, а таксама знаёміліся з абсталяваннем, якое знаходзіцца ў пажарнай машыне.
Завяршальным этапам стала водная феерыя ад выратавальнікаў. Дзеці павесяліліся ад душы!
Вольга Ліпко, Пружанскі РАНС