Пятница, 13 декабря 2024

Сустрэчы, «прамая лінія», асабісты прыём: дэпутат Аляксандр Ляўчук на працягу тыдня працаваў у Пружанскім раёне

279

Мінулы тыдзень дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Аляксандр Ляўчук правёў на тэрыторыі Пружанскай выбарчай акругі № 9.Быў праведзены шэраг сустрэч, «прамая тэлефонная лінія» і прыём грамадзян.

Аляксандр Георгіевіч наведаў філіял «Пружанскі райпалівазбыт» абласнога ўнітарнага прадпрыемства «Упраўленне ЖКГ», сустрэўся з яго дырэктарам Аляксандрам Куксам і работнікамі. Парламентарый пазнаёміўся з ходам работ па забеспячэнні насельніцтва і прадпрыемстваў раёна торфабрыкетам і дровамі згодна з распрацаваным графікам. Дырэктар запэўніў, што ўсе работы вядуцца ў штатным рэжыме. Пазапланавыя заяўкі насельніцтва задавальняюцца па меры паступлення. Таксама Аляксандр Кукса пазнаёміў дэпутата з тэхнікай, што знаходзіцца на ўзбраенні філіяла.

Падчас «прамой тэлефоннай лініі» з асабістымі пытаннямі да народнага выбранніка звярнулася сем чалавек. Два чалавекі наведаліся на прыём да дэпутата. Напрыклад, стараста вёскі Жадзены Пётр Сюзеў звярнуўся адразу з пяццю хвалюючымі пытаннямі. Усе яны маюць вялікую значнасць для жыхароў вёскі, дэпутат узяў іх на асабісты кантроль.

У графіку Аляксандра Леўчука былі сустрэчы з начальнікам аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Наталляй Зеляняк і начальнікам аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Аляксандрам Момлікам. З мэтай вырашэння праблем грамадзян дэпутат пагутарыў з кіраўнікамі ДРБУ-140 і філіяла «Пружанскія электрасеткі», старшынямі Ліноўскага і Пружанскага сельвыканкамаў, намеснікам дырэктара ААТ «Жураўлінае» па ідэалагічнай рабоце. Па найбольш глабальных пытаннях падрыхтаваны дэпутацкія запыты.

Акрамя гэтага, дэпутат працягвае наведваць гандлёвыя аб’екты. Падчас чарговага маніторынгу завышэння цэн ці недахопу тавараў не выяўлена.

Таццяна Кашкан, памочнік дэпутата