Понедельник, 21 апреля 2025

Сустрэча праз гады

505

У частцы гісторыі Піліпа Райтмана, якая тычыцца Пружаншчыны, ёсць і працяг. Доўгія гады лічылася, што падчас Халакосту загінулі ўсе яго сваякі, члены сям‘і. Але праз многія гады высветлілася, што ў жывых застаўся дваюрадны брат Лявон Гофман, якога ў 1939 годзе прызвалі на службу ў Чырвоную армію.

Пра гэта паведаміў сын Лявона — Аляксандр Гофман, калі ў свой час звярнуўся ў нашу «раёнку» з просьбай дапамагчы даведацца пра лёс членаў яго сям‘і. На жаль, пошук станоўчага выніку не даў. Але вось што расказаў Аляксандр:

— Мы з бацькам у 1970 годзе ездзілі на яго малую радзіму ў Шарашэва. Да таго часу мы жылі ў Кіргізіі, дзе пасля вайны асеў бацька. Лічылася, што ў Шарашэве не засталося нікога з вялікай сям‘і. Раптам ад татавага сябра Арона Ліберштэйна даведаліся, што ў Канадзе жыве дваюрадны брат, Піліп Райтман. Бацьку ўжо не давялося сустрэцца з Піліпам, яны толькі размаўлялі на ідзішы па тэлефоне, і тата плакаў… А я сустрэўся з дзядзькам Піліпам у Ізраілі, вось нават фота з нашай сустрэчы.

Ірына СЯДОВА