Традыцыйна напярэдадні Дня пажылых людзей у філіяле «Пружанскі раён газазабеспячэння» праводзіцца сустрэча калектыву прадпрыемства з ветэранамі.

Летась з-за складанай эпідэміялагічнай абстаноўкі такая сустрэча не адбылася. Таму сёлетняе мерапрыемства стала найбольш цікавым. У прыватнасці, начальнік арганізацыі Анатолій Рахавецкі правёў ветэранаў газавай службы па вытворчай базе, падчас своеасаблівай экскурсіі расказаў пра апошнія дасягненні прадпрыемства. А напрыканцы сустрэчы калектыў службы арганізаваў салодкі стол, на якім абмеркавалі надзённыя сацыяльныя пытанні.
Алег Сідарэнка. Фота Кацярыны Масік