Супрацоўнікі Дэпартамента аховы на пастаяннай аснове ўдзельнічаюць у рэйдавых мерапрыемствах, накіраваных на выяўленне крадзяжоў з аб’ектаў аграпрамысловага комплексу.

Напярэдадні два такія крадзяжы выяўлены супрацоўнікамі Пружанскага аддзела аховы сумесна з участковым інспектарам міліцыі Пружанскага РАУС.
Адно з іх – па месцы жыхарства 48-гадовага жыхара в. Варанілавічы. У гаспадарчай пабудове мужчыны знойдзена 120 літраў дызпаліва.
Па гэтых фактах Пружанскім РАУС праводзіцца праверка. Не застаюцца ўбаку і актуальныя пытанні знаходжання грамадзян на працоўным месцы ў стане алкагольнага ап’янення.
Па матэрыялах brest.ohrana.gov.by