Суббота, 19 апреля 2025

Супрацоўнікі Пружанскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь прынялі актыўны ўдзел у акцыі «Тыдзень лесу»

396

У дабрачыннай акцыі «Тыдзень лесу», якая доўжыцца ў краіне на працягу ўсяго красавіка, прынялі ўдзел і супрацоўнікі Пружанскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. Дзевяць работнікаў аддзела высадзілі малады лес на тэрыторыі Сухопальскага лясніцтва Нацыянальнага парку «Белавежская пушча».

Да слова, кампанія па стварэнні новых лясоў ужо ў 16-ы раз праходзіць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Сёлета яна прысвечана Году міру і стварэння. 

Унікальнасць чарговай акцыі заключаецца ў тым, што ў нашай краіне ўпершыню ўстанавілі дыферэнцыраваныя тэрміны яе правядзення — яны адрозніваюцца па рэгіёнах. Гэта абумоўлена спецыфікай надыходу кліматычнай вясны ў кожнай вобласці: важна, каб беларусы маглі прыняць удзел у акцыі ў аптымальныя тэрміны для пасадкі лесу. За кошт гэтага плануецца далучыць да акцыі большую колькасць грамадзян, у тым ліку прадстаўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў розных форм уласнасці, устаноў адукацыі, мясцовых органаў улады.

Пружанскі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь