Среда, 19 февраля 2025

Супрацоўнікі ДАІ Пружаншчыны надаюць увагу папярэджанню ДТЗ з удзелам непаўналетніх і праводзяць рэйды

392


На тэрыторыі раёна з 17 чэрвеня па 12 жніўня праводзіцца комплекс спецыяльных мерапрыемстваў, накіраваны на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх.

З улікам папярэдняй статыстыкі, як па колькасці аварый, так і парушэнняў адпаведных Правілаў дарожнага руху, у гэтым накірунку застаюцца нявырашанымі прычыны, якія спрыяюць сумным тэндэнцыям. Таму на працягу названага перыяду супрацоўнікі ДАІ рэгулярна праводзяць рэйды па папярэджанні парушэнняў ПДР.

Асноўная ўвага надаецца захаванню правілаў перавозкі дзяцей і перасячэння праезнай часткі ў вызначаных месцах. У дадатак праводзіцца тлумачальная работа з выдачай тэматычных лістовак.

Сёння, 26 ліпеня, на тэрыторыі раёна праводзіцца Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Сеў у машыну — прышпілі рамень!», накіраваны прапаганду выкарыстання сродкаў пасіўнай бяспекі — рамянёў бяспекі і дзіцячых утрымліваючых прылад.

Акрамя таго, ДАІ папярэджвае, што да канца ліпеня на тэрыторыі раёна праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы па прафілактыцы парушэнняў ПДР падчас аказання паслуг па перавозцы пасажыраў па рэгулярных або нерэгулярных маршрутах.

Алег Сідарэнка

Фота Кацярыны Масік