Понедельник, 13 января 2025

Супрацоўнікі ДАІ нагадалі вадзіцелям Пружаншчыны правілы бяспечнага абгону

358

Нярэдка дарожна-транспартныя здарэнні адбываюцца з-за парушэнняў правілаў абгону спадарожнага транспарту.

Няправільная ацэнка адлегласці, няўважлівасць, выезд на паласу сустрэчнага руху ў месцах, дзе гэта рабіць забаронена з-за складаных дарожных умоў. Гэтыя памылкі прыводзяць да сур’ёзных аварый, у якія трапляюць не толькі самі парушальнікі, але і іншыя ўдзельнікі руху.

Каб папярэдзіць такія здарэнні, прафілактычныя мерапрыемствы зараз праводзяць супрацоўнікі ДАІ. Інспектары сустракаюцца з вадзіцелямі, выступаюць у працоўных калектывах, расказваючы пра прычыны ДТЗ пры абгоне і спосабы іх пазбегнуць. І, вядома, нагадваюць пра адказнасць, у прыватнасці, у выглядзе штрафу да 10 базавых велічынь з пазбаўленнем правоў на 1 год (ч. 9 арт. 18.13 КоАП РБ).

Алег Сідарэнка.

Фота Кацярыны Масік