Среда, 15 января 2025

«SuperПРОФІ-2024»

295

Адбылося ўзнагароджанне пераможцаў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу маладых работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь «SuperПРОФІ-2024».

На здымку: галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Юлія Пасько ўручае грамату загадчыку аддзела вэб-інфармацыі газеты «Раённыя будні» Уладзіславу Шпарлу.

У абласным этапе Пружанскі раён прадставілі тры маладыя спецыялісты: Дар’я Кашуба (ААТ «Шані-аграпрадукт»), Ульяна Апаляйчук (першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ»), Уладзіслаў Шпарла (газета «Раённыя будні»).

Па выніках пераможцамі абласнога этапу сталі Уладзіслаў Шпарла і Ульяна Апаляйчук. Узнагароды пераможцам уручыла Юлія Пасько, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама.

Нашы трыумфатары прадстаўляюць раён і вобласць на рэспубліканскім этапе, які праходзіць з 26 па 28 лістапада ў Мінску.

Руслан Басак