Моцны вецер, які ўзняўся вечарам у нядзелю, а ўначы ўжо дасягаў 22-23 м/с, у прамым сэнсе слоў наламаў дроў на Брэстчыне.
Што тычыцца нашага раёна, на шчасце, можна сказаць, што абышлося без значных наступстваў. Так, работнікам філіяла «Пружанскія электрычныя сеткі» РУП «Брэстэнерга» давялося праводзіць рамонтныя работы ў вёсцы Хвойнік, дзе дрэва пашкодзіла лінію электраперадач. Пашкоджанне было ўхілена ў кароткія тэрміны і не прынесла значных нязручнасцей жыхарам. У Пружанах моцнага ветру не вытрымалі чатыры дрэвы: на вуліцах Пушкіна, Набярэжнай і Інтэрнацыянальнай. Прыбіраць наступствы стыхіі давялося работнікам КУВП «Камунальнік».

Па прагнозах сіноптыкаў, моцны вецер (да 15-20 м/с) сціхне толькі 6 мая. Такія паказчыкі сілы ветру па шкале Бафорта толькі крышку не дацягваюць да ацэнкі «шторм».
Фота Кацярыны Масік.