Багатым на добрыя і не вельмі, дзесьці нават дзіўныя навіны стаў студзень для нашых электронных рэсурсаў. Чаго тут толькі ні было: аператыўныя паведамленні, віншаванні, матэрыялы пра людзей, фота і відэа. Надышоў час расказаць пра тыя запісы і пасты, якія выклікалі найбольшую цікавасць аўдыторыі — нашых падпісчыкаў.
І спачатку звернемся да нашых сацыяльных сетак. Больш за іншыя пасты «УКантакце» вам спадабаўся запіс з навагоднім віншаваннем і фотаздымкам Дзядулі Мароза са Снягуркай на фоне лічбаў 2023. А вось ва ўсіх астатніх сацсетках безумоўным лідарам стаў першы Калядны баль моладзі. Так, на нашай старонцы @budni.by у Instagram фота з балю сабралі амаль 700 лайкаў. У «Аднакласніках» больш за 170 класаў — у запісу са спасылкай на відэарэпартаж з мерапрыемства.
Дарэчы, яго на нашым YouTube-канале паглядзелі 1,5 тыс. карыстальнікаў. Такім чынам, відэа займае чацвёртае месца па колькасці праглядаў сярод усіх ролікаў, размешчаных на канале. Пост пра баль набраў найбольшую колькасць лайкаў і на старонцы «Раённыя будні» ў Facebook.
Пагаворым пра наш сайт budni.by. Без перабольшвання, тэмай месяца стала аварыя на каналізацыйна-насоснай станцыі ў Пружанах. Таму першае месца студзеньскага ТОПа займае матэрыял з прычынамі, каментарыямі і высновамі наконт аварыі.
На другім — тэкст, які знаёміць з пераможцамі конкурсу на лепшае навагодняе афармленне тэрыторый. Трэцяе займае анонс «Галоўнага эфіру» з удзелам «Сані-1» — Аляксандра Санукевіча з ААТ «Жураўлінае». Чацвёртае месца па праглядах — у інтэрв’ю з Жаннай Ісакавай, у якім загадчыца аддзялення агульнай урачэбнай практыкі расказвае пра новы парадак праходжання дыспансерызацыі. Замыкае пяцёрку паведамленне пра лепшыя прафсаюзныя арганізацыі па выніках мінулага года.
Ну і нарэшце пра каналы ў месенджарах. У Viber-канале самае папулярнае паведамленне — навагодняе віншаванне. Следам за ім па колькасці лайкаў ідзе навіна пра аднаўленне водазабеспячэння ў Пружанах. Трэцяе месца падзяліў фотафакт з Каляднага балю і навіна пра перамогу пружанскіх таэквандыстаў у Брэсце.
У Telegram-канале @budniby найбольшую колькасць праглядаў набрала зноў жа навіна пра аварыю — каментарый ад райвыканкама і «Камунальніка». Другое месца займае паведамленне пра 83-ю гадавіну ўтварэння Пружанскага раёна. На трэцім — інфармацыя пра ўдзел «Пружанскага малочнага камбіната» ў фестывалі «Берасцейскія сані» ў Баранавічах.
Дзякуй усім, хто застаецца з намі, чытае электронныя рэсурсы, рэкамендуе іх сябрам. Нагадваем пра наш нумар у Viber +375298953745. Калі ў вас ёсць цікавыя навіны, раскажыце пра іх нам, а мы паведамім іх жыхарам усёй Пружаншчыны.
Падрыхтаваў Уладзіслаў Шпарла