Каласавыя ў Столінскім раёне ўбраны на плошчы звыш за 19 тыс. га, намалочана 77,6 тыс. тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 40,1 ц/га. Гэта на 1,5-2 ц больш, чым летась.
Віншавальную тэлеграму на адрас аграрыяў Століншчыны адправіў старшыня аблвыканкама Ю.В. Шулейка: «Працаўнікі Століншчыны паказалі прыклад гаспадарчага стаўлення да зямлі, адданасці сваёй справе. Прыміце шчырыя словы падзякі за вашу самаадданую працу, майстэрства, зладжанасць, унёсак у наш агульны каравай. Моцнага вам здароўя, сямейнага дабрабыту, новых працоўных перамог».
Што да Пружанскага раёна, то, па інфармацыі райсельгасхарчу, на раніцу 5 жніўня ўбрана 69,4% збожжавых палеткаў. Намалочана больш за 73 тыс. тон зерня, сярэдняя ўраджайнасць па раёне складае 35,1 ц/га.
Падрыхтавана на аснове інфармацыі БелТА і дадзеных райсельгасхарчу.