На працягу летніх канікулаў выратавальнікі будуць праводзіць рэспубліканскія акцыі «Канікулы без дыму і агню» і «З клопатам аб бяспецы малой радзімы».

У сельскіх населеных пунктах пройдуць тэматычныя мерапрыемствы: конкурсы, выставы і гульні з мэтай прафілактыкі надзвычайных здарэнняў.
Увагу пажарныя звернуць і на адпачынак дзяцей у аздараўленчых лагерах, куды яны наведаюцца з навучальнымі відэаролікамі і мультфільмамі, віктарынамі па асновах бяспекі жыццядзейнасці.
Іна Карпіла,работнік РАНС