Таццяна Гаманчук, старшыня раённага аб’яднання Федэрацыі прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь:
— Асаблівы статус Усебеларускага народнага сходу — важная частка палітычнай рэформы, якая накіравана на ўмацаванне дзяржаўнасці і ўцягванне прадстаўнікоў працоўных калектываў і грамадскасці ў фарміраванне ўнутранай і знешней палітыкі, будучыні нашай краіны. Яшчэ падчас падрыхтоўкі да рэферэндуму, які прайшоў у нашай краіне ў лютым 2022 года, абмяркоўвалі ідэю аб наданні Усебеларускаму народнаму сходу канстытуцыйнага статусу. А сёння ўжо праводзіцца маштабная праца па падрыхтоўцы законапраекта аб Усебеларускім народным сходзе. Лічу, што менавіта Усебеларускі народны сход з’яўляецца своеасаблівым прыкладам і ўзорам народаўладдзя. Бо яно аб’ядноўвае прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў, слаёў нашага грамадства, дазваляе пачуць голас большасці жыхароў Беларусі. Гэта вельмі важна і для прафсаюзаў, таму што нашы актывісты таксама будуць абірацца дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу, што дае ўнікальныя магчымасці ўносіць прапановы і ўдзельнічаць у рашэнні дзяржаўных задач.
Выказаць меркаванні і прапановы па законапраекце аб УНС можна да 2 лістапада на Прававым форуме Беларусі.