Вторник, 21 января 2025

Старшыня райвыканкама Юрый Бісун аддаў голас за будучыню нашай краіны

479

У дзень правядзення рэферендуму, 27 лютага, старшыня райвыканкама Юрый Бісун прыйшоў на ўчастак для галасавання №13, размешчаны ў СШ №5 г. Пружаны, каб зрабіць свой выбар.

— Сённяшні рэферэндум – найважнейшая падзея для нашай краіны, — падзяліўся меркаваннем Юрый Юр’евіч. — Кожны жыхар раёна, кожны беларус можа выказаць сваю пазіцыю. Пружанцы масава ідуць на выбарчыя ўчасткі, думаю, у многім паспрыяла гэтаму тое, што праект Канстытуцыі вельмі актыўна абмяркоўваўся ўсім грамадствам. Людзі ведаюць, за якія змяненні і дапаўненні ў Асноўны Закон краіны ім прапанавана аддаць свае галасы, якія абавязацельствы перад сваімі грамадзянамі бярэ на сябе дзяржава.

Я сёння таксама выказаў сваю пазіцыю. І ведаю: ад таго, як мы прагаласуем, залежыць, як будзе жыць не толькі наша пакаленне, але нашы дзеці, унукі ў будучым.

Віктар Ільюшчанка. Фота Кацярыны Масік