На мінулым тыдні падчас нарады рэспубліканскага савета «Таварыства выратавання на водах» былі падведзены вынікі прафілактычнай работы абласных і раённых падраздзяленняў пры правядзенні І рэспубліканскай акцыі «Бяспека на вадзе — сумесна і ўсюды!».
Аднагалосна самым вялікім унёскам у прапаганду бяспечных паводзін падчас купання і правільных дзеянняў у надзвычайных сітуацыях была прызнана работа Брэсцкага раённага падраздзялення з уручэннем дыплома І ступені. У рамках гэтага асаблівая ўвага была звернута на актыўныя дзеянні старшыні Пружанскага таварыства выратавання на водах Юрыя Амельянчука, за што на пасяджэнні рэспубліканскага савета ён атрымаў Падзяку ад кіраўніцтва грамадскага аб’яднання.
Алег Сідарэнка