Суббота, 24 января 2026

Старшыня Мокраўскага сельвыканкама і дэпутат па Мокраўскай выбарчай акрузе №15 Вольга Грышкевіч: «Мы павінны працаваць на вынік»

398

Вольга Віктараўна ўпершыню стала дэпутатам раённага Савета дэпутатаў па Мокраўскай выбарчай акрузе №15. Даволі працяглы час працуе старшынёй Мокраўскага сельскага Савета дэпутатаў. Дарэчы, гэты сельскі Савет з’яўляецца адным з лепшых у Пружанскім раёне.

— Сваю работу буду будаваць па ўжо намечаным плане, па якім працавала ўсе шэсць гадоў, калі была старшынёй Мокраўскага сельскага Савета дэпутатаў. Адзначу адно: што быць у складзе райсавета — значыць працаваць адзінай, зладжанай камандай. Лічу, што ў яе павінны таксама ўваходзіць кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, якія размешчаны на тэрыторыі сельсавета. Для чаго гэта? Мы павінны працаваць на вынік, каб людзям было добра жыць на гэтай зямлі.

Падрыхтаваў Віктар Ільюшчанка

Фота аўтара