Галіна Крынец, старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму:
— Змены Асноўнага Закона прадыктаваны часам, у ім павінны знайсці адлюстраванне сучасныя тэндэнцыі грамадства, палітыкі дзяржавы.
Для мяне, як кіраўніка галіновага прафсаюза, у полі зроку якога знаходзяцца бюджэтныя арганізацыі сферы культуры, інфармацыі, спорту і турызму, вельмі важна тое, што наша дзяржава застаецца сацыяльна арыентаванай. А гэта значыць, што ўсе працаўнікі нашых галін будуць мець гарантаваную аплату працы, медыцынскае абслугоўванне, моладзь – гарантаванае месца працы па заканчэнні навучальных устаноў па спецыяльнасці, будзе падтрымлівацца магчымасць развіцця талентаў і здольнасцей як дарослага насельніцтва, так і дзяцей, і падлеткаў.
Людзі падтрымліваюць артыкулы пра захаванне гістарычнай праўды, гісторыка-культурнай спадчыны, традыцыйнага інстытута сям’і, патрыятызму нашых дзяцей і адказнасці бацькоў за іх выхаванне.
Лічу, што кожны павінен азнаёміцца з дакументам, пазначыць для сябе і для краіны важнасць тых ці іншых паправак, пацвердзіўшы свой выбар на рэферэндуме.