Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь раённая арганізацыя ГА «БРСМ» сабрала старшакласнікаў са школ раёна ў малой зале гарадскога Палаца культуры.
Нагодай для сустрэчы стала інтэлектуальная гульня «Канстытуцыя — наш Асноўны Закон». Удзел у мерапрыемстве прыняло 15 каманд з устаноў адукацыі раёна. Падлеткі спаборнічалі ў шасці турах. Пытанні былі звязаны з культурай і нацыянальнымі традыцыямі, асноўнымі датамі беларускай дзяржаўнасці і, канечне, Канстытуцыяй. Таксама ўдзельнікаў чакаў беларускамоўны бліц.

Па выніках інтэлектуальнага квізу лепшай была названа каманда «Тутэйшыя», якая прадстаўляла СШ № 3. Другое месца заваявала каманда гімназістаў «Вітамікс», а трэцяе дасталася камандзе з Кляпацкай школы. Лепшыя гульцы атрымалі падарункі: Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і Асноўны Закон нашай дзяржавы.
Юлія Янушка. Фота Кацярыны Масік
Фотаальбом з гульні: https://vk.com/album-23306785_291876371