Асаблівую ўвагу падчас атэстацыі, якая на мінулым тыдні прайшла ў Міністэрстве лясной гаспадаркі, надалі рабоце Пружанскага і Ляхавіцкага лясгасаў.
Як адзначылі ў Міністэрстве, яшчэ нядаўна эканамічныя паказчыкі гэтых лясгасаў вымушалі чакаць лепшага.
У чэрвені Міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік асабіста наведаў Пружанскі лясгас, правёў сустрэчу з калектывам. Тады ж былі акрэслены задачы і абазначаны апошнія тэрміны выпраўлення сітуацыі — да прафесійнага свята, якое сёлета будзе адзначацца 15 верасня. На дадзены момант Пружанскаму лясгасу ўдалося істотна павялічыць выручку — станоўчая дынаміка ёсць.
Разам з тым усе праблемы пакуль не вырашаны. На думку кіраўніцтва Міністэрства, адна з прычын — у адсутнасці галоўнага інжынера. «Патрэбны вопытны чалавек, які падставіць плячо кіраўніку», — выказаў думку першы намеснік Міністра лясной гаспадаркі Аляксандр Драгун.
Падрыхтаваў Уладзіслаў Шпарла
Фота Мінлясгаса