Так можна сказаць пра сталяра Пружанскага КУВП «Камунальнік» Пятра Токара.
Азам сталярнай справы мужчына навучыўся ў дзяцінстве, калі яшчэ хлапчуком круціўся каля бацькі — самабытнага ўмельца, да якога час ад часу аднавяскоўцы звярталіся з няхітрымі просьбамі.
— Станкоў тады ў прыватных майстэрнях яшчэ не было, таму маё знаёмства са сталярнай навукай пачалося з ручной габляркі, — згадвае Пётр Іосіфавіч. — У працэсе тата расказваў, што можна зрабіць са звычайнай з дошкі, а што з цэлага дрэва…
Дваццаць гадоў таму, калі мужчына пераехаў з украінскага сяла на Пружаншчыну, сталярныя навыкі аказаліся вельмі дарэчы. Пружанцы ведаюць умельца завочна па яго кампазіцыях, малых архітэктурных формах, устаноўленых на вуліцах горада: гэта і млын каля «Палявога», і пенал з алоўкамі па Савецкай… Шэраг работ П.І.Токара ўпрыгожыў і вуліцы населеных пунктаў Брэстчыны, якія прымалі ў сябе «Дажынкі».
Акрамя таго, Пётр Токар — заўзяты спартсмен. У складзе каманды прадпрыемства адстойвае яго гонар на галіновых спартакіядах: выступае ў спаборніцтвах па плаванні, падыманні гіры, лыжных гонках, футбольных і валейбольных матчах.
Марына Вакульская. Фота Кацярыны Масік.
*Больш матэрыялаў па тэме ў нумары «Рб» за 27 сакавіка, а таксама сачыце за абнаўленнямі сайта на наступным тыдні.