Среда, 19 февраля 2025

Стагадовая жыхарка Пружан Еўдакія Клімашэвіч прымала віншаванні з Днём пажылых людзей ад работнікаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва

363

30 верасня работнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прыйшлі павіншаваць з Днём пажылых людзей жыхарку Пружан Еўдакію Клімашэвіч.

Еўдакія Клімашэвіч, Марыя Кулецкая і інспектары па асноўнай дзейнасці Таццяна Пекун і Марына Клімашэвіч.

Еўдакія Мікітаўна ў сёлетнім лютым адзначыла сваё 100-годдзе. У свой час яна працавала ў сістэме культуры, актыўна займалася грамадскай работай. Такім жа сумленным чалавекам, як сама, выхавала дачку Марыю Кулецкую, якая з’яўляецца народным майстрам Рэспублікі Беларусь, адраджае мясцовыя рамёствы. А яшчэ бабуля не згубіла ні кроплі свайго адметнага аптымізму.

Сацыяльныя работнікі пажадалі жанчыне моцнага здароўя, шчаслівага і мірнага жыцця, клопату з боку родных і блізкіх. У дадатак да добрых слоў уручылі падарункі — прадуктовыя наборы. Зразумела, што самае прыемнае ў гэтым візіце для Еўдакіі Мікітаўны было тое, што яе памятаюць. І сумеснае чаяпіцце атрымалася цёплым і сардэчным.

Юлія Янушка. Фота аўтара