Каманда пружанскай СШ № 3 стала пераможцам абласнога этапу рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца».
11 і 12 чэрвеня на базе 111-й гвардзейскай артылерыйскай Кёнігсбергскай Чырванасцяжнай ордэна Кутузава брыгады вучні школы ў складзе каманды «Трэці батальён» змагаліся ў спаборніцтвах па стральбе, аглядзе песні, паласе перашкод і квізе.
Па выніках усіх конкурсаў каманда «Трэці батальён» узнагароджана Дыпломам I ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.
Рыхтавалі хлопчыкаў і дзяўчынак да ўдзелу ў гульні настаўнікі фізічнай культуры і здароўя Аляксандр Бажко і Міхаіл Аблаушка.
Менавіта каманда СШ № 3 г. Пружаны прадстаўляе Брэстчыну на рэспубліканскім этапе «Зарніцы», які разам з фіналамі патрыятычных гульняў «Арляня» і «Зарнічка» з 15 чэрвеня праходзіць на палігоне «Брэсцкі». Спаборніцтвы ў старэйшых школьнікаў працягнуцца да 20 чэрвеня.