На мінулым тыдні двойчы, 20 і 22 лютага паступілі паведамленні аб выпадках браканьерства. Абодва факты здарыліся на тэрыторыі Сухопальскага лясніцтва Нацыянальнага парка «Белавежская пушча». І кожны раз ахвярай браканьераў былі ласі. Асобы незаконных здабытчыкаў пакуль устанаўліваюцца.