Понедельник, 28 апреля 2025

Справа дайшла да пенальці

994

Пружаны прымалі ўдзельнікаў рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па футболе «Скураны мяч» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. На працягу пяці дзён на гарадскім стадыёне разгортваліся нежартоўныя спартыўныя баталіі, якія вызначылі лепшых маленькіх футбалістаў.

854590e7fb667ba36cbb4ea45566eeb8

Удзельнікамі фінальнага турніру сталі восем каманд з Мінска і ўсіх абласцей краіны: «Азімут» з Драгічынскага раёна, які прадстаўляў Брэстчыну, «Паставы» з Віцебскай вобласці, «Ніва» з Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці, «Талент» са Слоніма Гродзенскай вобласці, «Тарпеда» з Магілёва, «Атака» з Мінскай вобласці, а таксама «Грыфоны» і «Фартуна» са сталіцы. За кубкі змагаліся прадстаўнікі самай малодшай узроставай групы — хлопчыкі 2006-2007 гадоў нараджэння.

Старт рэспубліканскаму турніру быў дадзены яшчэ напярэдадні афіцыйнага адкрыцця — у сераду футбалісты паспелі правесці два матчы. А ў чацвер каманды прайшліся ўрачыстым шэсцем па стадыёне. Пажаданні перамогі адрасаваў спартсменам начальнік упраўлення спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама М.М.Глушэня. Загадчык сектара па спартыўна-выхаваўчай рабоце і турызму аддзела адукацыі, спорту і турызму Пружанскага райвыканкама С.М.Шчыпанаў, узначаліўшы судзейскую брыгаду, завастрыў увагу на асаблівасці спаборніцтваў: рашаючыя гульні сярод пераможцаў рэгіянальных адбораў для футбалістаў такога ўзросту праводзяцца ўпершыню — раней матчы самых маленькіх спартсменаў абмяжоўваліся гарадскім ці абласным этапам, а сёлета атрымалі магчымасць заявіць пра сябе на ўсю краіну.

20160911_123102_izmen.razmer

20160911_123049_izmen.razmer

20160911_122731_izmen.razmer

Арганізатары — а гэта Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства адукацыі, Прэзідэнцкі спартыўны клуб, БРСМ, асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола» — у сваю чаргу зрабілі стаўку на тое, што гульня ў дваравы футбол кагосьці з гэтых хлопчыкаў прывядзе ў свет вялікага спорту. Нагадаем, «Скураны мяч» аб’ядноўвае хлопчыкаў, якія робяць першыя крокі ў футболе, але не займаюцца ім прафесійна ў спартыўных школах.

Удзельнікі былі падзелены на дзве групы і згулялі паміж сабой па кругавой сістэме. Упэўненыя перамогі на групавой стадыі атрымалі слонімскі «Талент» і магілёўскае «Тарпеда».

20160911_122918

11 верасня, у апошні дзень турніру, розыгрыш галоўнага трафея спаборніцтва праходзіў у напружанай барацьбе. Упартая і безгалявая гульня закончылася дынамічнай канцоўкай у серыі пенальці. Хлопчыкам са Слоніма ўдалося рэалізаваць чатыры адзінаццаціметровых удараў, а іх сапернікам — усяго два. У выніку галоўны матч закончыўся з лікам 4:2. Трэцяе месца заваявалі мінскія «Грыфоны»: таксама ў серыі пасляматчавых удараў яны перагулялі «Атаку» з Мінскай вобласці. Лік за бронзу — 1:1 і 2:0 па пенальці.

Акрамя каманднага турніру, футбалісты мелі магчымасць паказаць індывідуальнае майстэрства.

На цырымоніі закрыцця спаборніцтваў не толькі пераможцы атрымалі жаданыя кубкі, а лепшыя ігракі заслужаныя ўзнагароды: футбалістам былі ўручаны памятныя падарункі і, канешне, футбольныя скураныя мячы.

На здымках: каманда-пераможца.

Анастасія Дудко

Фота Сяргея Талашкевіча

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *