Яно будзе праводзіцца з 20 па 25 кастрычніка.

Часова выконваючы абавязкі начальніка Пружанскага РАУС Аляксандр Семаковіч расказаў пра асноўныя мэты мерапрыемства.
Гэта прафілактыка правапарушэнняў, п’янства, наркаманіі і таксікаманіі непаўналетніх, своечасовае выяўленне і пачатак правядзення індывідуальнай прафілактычнай работы з непаўналетнімі і іх бацькамі. Таксама ўхіленне негатыўнага ўплыву на непаўналетніх з боку бацькоў, асоб, якія іх замяняюць, іншых дарослых асоб, накіраванага на ўцягненне непаўналетніх у злачынную дзейнасць. Яшчэ адна мэта — індывідуальная прафілактычная работаз непаўналетнімі, прыняцце ў адносінах да іх, а таксама да бацькоў і асоб, якія іх замяняюць, мер, прадугледжаных заканадаўствам.