Среда, 19 февраля 2025

Спецыяльна абсталяваны аўтобус перададзены Пружанскаму раённаму цэнтру карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі

263

На мінулым тыдні мы расказвалі пра тое, што ў Пружанскі раён перададзены два аўтамабілі для сацыяльнага абслугоўвання.

Нагадаем, што атрымалі іх Шарашэўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат і Пружанскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Між тым, перадача такой патрэбнай тэхнікі працягнулася ў мінулую суботу. Дарэчы, на той жа пляцоўцы — у цэху ААТ «Брэстмаш» у абласным цэнтры.

Міністр адукацыі ўручае ключы ад аўтобуса дырэктару раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Наталлі Красевіч.

У гэты дзень Міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў ключы ад спецыяльна абсталяваных аўтобусаў кіраўнікам устаноў адукацыі Брэстчыны. Адной з такіх устаноў, куды быў перададзены аўтобус, стаў Пружанскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Кіраўнік ведамства асабіста перадаў ключы ад транспарту дырэктару Наталлі Красевіч. Трэба сказаць, што такія ж аўтобусы былі перададзены яшчэ 16 установам адукацыі рэгіёна.

Безумоўна, такі транспарт спросціць перамяшчэнне асаблівых дзетак і дапаможа палепшыць іх якасць жыцця.

Уладзіслаў Шпарла. Фота Міністэрства інфармацыі