Воскресенье, 12 января 2025

Специальная сигнализация помогла предотвратить кражу телекоммуникационного кабеля

758

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Д.М.Мацаюк, з пачатку месяца супрацоўнікамі райаддзела было ўзбуджана 7 крымінальных спраў.
+ Каб пазбегнуць выпадкаў вандалізму і аператыўна выкрываць факты крадзяжу тэлекамунікацыйных кабеляў, сувязісты пачалі ўстанаўліваць сігналізацыю на лініі, якія праходзяць па-за межамі населеных пунктаў. І гэта нядаўна прынесла свой плён.
Двое жыхароў г.Ліда прыехалі на тэрыторыю раёна з мэтай разжыцца крадзяжом кабельнага лому каляровых металаў і разгарнулі сваю дзейнасць паблізу ад вёсак Байкі і Манчыкі. Адразу злодзеям пашанцавала трапіць на лінію, не абсталяваную сігналізацыяй, з якой яны знялі 690 метраў правадоў. Праз некаторы час зламыснікі прыехалі «на справу» ў другі раз, але «работа» скончылася не так паспяхова: іх затрымалі сувязісты, якія атрымалі сігнал аб пашкоджанні сувязі.
У дачыненні да гастралёраў узбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (да чатырох гадоў пазбаўлення волі).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *