Пятница, 23 мая 2025

Спазнай законы вечнасці…

1 729

Ці задумваліся вы над тым, чаму ў казцы Г.Х.Андэрсана “Снежная каралева” хлопчык Кай спрабуе з кавалачкаў вялізнага люстэрка скласці слова “вечнасць”? Не “любоў”, не “радасць”, не “сям‘я”, а менавіта “вечнасць”. Можа таму, што гэта тэма больш за ўсё хвалявала аўтара і менш за ўсё пра яе  вядома людзям?

na-vyalikdzen-2_izmen.razmer

Так і ёсць: мы вывучаем у звычайных школах разнастайныя прадметы, але не атрымліваем самых галоўных ведаў – аб тым, хто прыдумаў усе гэтыя фізіка-матэматычныя і хіміка-біялагічныя законы, якія чалавек усяго толькі адкрывае. Мы вывучаем жыццё сусвету ўсляпую, не атрымліваючы ніякіх звестак аб Крыніцы гэтага жыцця.

Менавіта з мэтай кампенсаваць гэты недахоп ведаў сёння практычна ва ўсіх храмах горада і раёна адчыняюць свае дзверы і аб’яўляюць набор  нядзельныя школы, якія дапамагаюць дзецям разабрацца ў духоўным жыцці. Заняткі тут праходзяць усяго адзін дзень у тыдзень – нядзелю, тут няма кантрольных работ і ўсё пабудавана на даверы.

Старэйшая нядзельная школа Пружан знаходзіцца пры Свята-Аляксандра-Неўскім саборы. Ёй  больш за 20 гадоў і за гэты час школа выпусціла ўжо некалькі сотняў выхаванцаў. Сёння выкладанне ў школе ідзе па традыцыйнай праграме, распрацаванай у адпаведнасці з рэкамендацыямі аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Ёсць падзел на сем узроставых груп, з кожнай з іх працуе асобны выкладчык (тут працуюць і прафесійныя тэолагі, і настаўнікі пачатковых школ, і музыкі, і творчыя работнікі).

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

У школе вывучаюць Закон Божы, Стары і Новы Запаветы, жыцці святых, гісторыю праваслаўных святаў і набажэнстваў, таінстваў і абрадаў, а таксама атрымліваюць духоўна-маральнае выхаванне. Метадычную падтрымку аказвае бібліятэка сабора, у якую можа запісацца любы жадаючы. Для лепшага засваення матэрыялу вучні глядзяць  мультфільмы і фільмы, прэзентацыі на рэлігійныя тэмы.

Але ў школе не толькі вучацца. На ўроку «Умелыя ручкі» дзеці малююць, займаюцца аплікацыяй і іншай творчай работай. Выхаванцы школы неаднаразова станавіліся прызёрамі мастацкага конкурсу «Прыгажосць Божага свету» і лаўрэатамі  музычнага конкурсу «Спявайце Богу нашаму, спявайце», пра што сведчаць шматлікія дыпломы, якія ўпрыгожваюць навучальны клас. Характэрна, што з гэтага года пашырана праграма па царкоўных спевах,  набіраецца вялікі дзіцячы хор, які будзе ўдзельнічаць у набажэнствах.

Акрамя таго, пад кіраўніцтвам выкладчыцы Вольгі Аляксандраўны Высоцкай дзеці прымаюць актыўны ўдзел у мастацкай самадзейнасці. Стала добрай традыцыяй правядзенне для гараджан на вялікія царкоўныя святы тэатральных пастановак у малой зале Палаца культуры.

За заняткі і неабходныя навучальныя матэрыялы плата не бярэцца.

Для падлеткаў, старэйшых за 14 гадоў, ёсць магчымасць уступіць у маладзёжнае брацтва, дзе пад кіраўніцтвам іерэя Георгія Арабея моладзь займаецца дабрачыннай і сацыяльнай дзейнасцю, арганізоўвае святочныя вечары, паходы, паломніцкія паездкі па святых месцах. na-festyvali-%d1%9e-dragichyne-1_izmen.razmer

Па такім жа прынцыпе пабудавана праца і ў іншай нядзельнай школе пры Свята-Мікольскім храме. Нягледзячы на свой малады ўзрост (амаль удвая маладзейшая за саборную) і нешматлікі выкладчыцкі склад (з дзецьмі працуюць толькі 3 чалавекі), гэтая школа карыстаецца неверагоднай папулярнасцю ў дзяцей горада. Ёсць тры рознаўзроставыя класы (з 6 да 8; з 9 да 11; з 12 да 14 гадоў), дзе з улікам узросту і ўцаркаўлення дзяцей знаёмяць са светам Праваслаўя.

na-vyalikdzen-1_izmen.razmer

u-pryyuce-1_izmen.razmer

Гэтая школа славіцца сваім хорам «Нябесны праменьчык», удзельнікі якога пад кіраўніцтвам рэгента матушкі Аляўціны Левай прымаюць актыўны ўдзел у розных фестывалях царкоўных спеваў і адзначаюцца дыпломамі самай высокай ступені. Адзначым, што ў  хор прымаюць без папярэдняга адбору абсалютна ўсіх жадаючых. Сумесна з дзецьмі з тэатральнага гуртка «Радасць мая» дзеці рыхтуюць святочныя праграмы да Вялікадня і Калядаў, з якімі выступаюць не толькі перад прыхаджанамі, але і перад дзецьмі-сіротамі ў сацыяльным прытулку п.Сонечны, перад інвалідамі. Яны ўручаюць падарункі, зробленыя сваімі рукамі. Нават бацькі дзяцей праяўляюць вялікую творчую ініцыятыву пры правядзенні гэтых ранішнікаў.

na-festyvali-%d1%9e-dragichyne-2_izmen.razmer

na-festyvali-%d1%9e-kobryne-2_izmen.razmer

u-pryyuce-2_izmen.razmer

na-festyvali-%d1%9e-kobryne-1_izmen.razmer

Для ўсіх выхаванцаў і педагогаў таксама рэгулярна арганізоўваюцца паломніцкія паездкі ў Брэст, Жыровічы, Полацк і да іншых праваслаўных святыняў Беларусі.

Такім чынам, у нядзельных школах дзеці з ранняга ўзросту знаходзяцца сярод веруючых людзей і жывуць нармальным паўнавартасным жыццём, магчыма нават больш паўнавартасным, чым іх аднагодкі. Таму прыходзьце, запісвайцеся і атрымаеце бясцэнны зарад неабходных ведаў для ўмацавання свайго жыцця.

Больш падрабязна аб дзейнасці нядзельных школ, брацтваў і сястрынстваў можна даведацца ў святароў бліжэйшых  да вашага месца пражывання храмаў.

Алена ЗЯЛЕВІЧ

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *