
📍ХОЧАШ ПРАДЭМАНСТРАВАЦЬ СВАЕ ВАЛОДАННЕ СКЕЙТАМ АБО САМАКАТАМ? ГЭТА ТВОЙ ШАНЕЦ!
⛳️ДЗЕ І КАЛІ?
3 ліпеня 2024;
Скейт-парк стадыёна «Мухавец»;
Пачатак рэгістрацыі ў 11:30.
📌ЯКІЯ ПАТРАБАВАННІ?
- Табе ад 8 гадоў і старэй;
- У цябе ёсць свой скейт або самакат;
- Згода ад бацькоў на ўдзел. (https://vk.com/wall-177446974_535)
✅ШТО ТРЭБА?
1.Паказаць, як ты класна ўмееш катацца на скейце або самакаце.
2.Выйграць прыз.
🛴У намінацыі могуць быць прадстаўлены ўсе стылі, напрамкі скейтбордынгу і самакацінга. Ацэньваюцца элементы, дынаміка, камбінацыі і крэатыўнасць па шкале ад 0 да 5 балаў. Час выступлення — 2 хвіліны.
1 група (навічкі) — 8-10 гадоў;
2 група (навічкі) — 11-13 гадоў;
3 група (навічкі) — 14-16 гадоў;
4 група (навічкі) — 16 і старэй.
Спаборніцтвы праводзяцца ў індывідуальным заліку. Усе ўдзельнікі павінны мець пры сабе спартыўную форму, шлем, налакотнікі і накаленнікі, свой скейт ці самакат (шлем можа быць выдадзены аргкамітэтам).
