Вторник, 8 октября 2024

Спаборніцтвы па скандынаўскай хадзьбе

399

Мы, людзі старэйшыга пакалення, з асаблівымі пачуццямі ставімся да дзяржаўных свят, разумеем іх каштоўнасць і значнасць. Свой уклад імкнуліся ўнесці і ў святкаванне Дня народнага адзінства. Наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «Пружанскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» ў гэты дзень прынялі ўдзел у спаборніцтвах па скандынаўскай хадзьбе.

Мерапрыемства пачалося з узняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. На гарадскім стадыёне сабралася больш за два дзясяткі людзей «залатога ўзросту», якія, затаіўшы дыханне, слухалі дзяржаўны гімн.

Пасля дружнай размінкі пад музыку спартсмены рушылі заваёўваць свае вяршыні. І кожны з іх быў ужо пераможцам, бо не застаўся дома, а выйшаў на старт.

Усе ўдзельнікі спаборніцтваў былі ўзнагароджаны граматамі і прызамі. Але галоўнай узнагародай стала радасць ад зносін і сумеснага занятку.

Выказваем падзяку РФСК «Мухавец» за дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства.

Алена Астапчык, кіраўнік фізкультурных гурткоў