Вечарам 12 мая супрацоўнікамі дзяржаўтаінспекцыі было затрымана таксі, якім кіраваў нецвярозы жыхар г.Бяроза. Вадзіцель спачатку спрабаваў на службовым аўтамабілі ўцячы ад патруля ДАІ, але ўсё ж быў затрыманы. Аналіз крыві паказаў ступень ап’янення ў 3,5 праміле.