Воскресенье, 19 января 2025

Сотрудники ГАИ раздали детям фликеры в … церкви

5 477

У рамках акцыі “Не будзь невідзімкай на дарозе”, якая праводзілася на дарогах раёна з 27 сакавіка па 2 красавіка з мэтай прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, веласіпедыстаў і гужавога транспарту, супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі сумесна з праваслаўнай царквой правялі мерапрыемства ў храме Праабражэння Гасподня: інспектары выступілі перад вернікамі, што сабраліся ў гэты дзень у царкве на Горцы, а таксама раздалі дзецям флікеры.
Як расказаў старшы інспектар ДПС Сяргей Мышкевіч, няшчасныя выпадкі з удзелам пешаходаў у нашым раёне здараюцца, на жаль, практычна штогод. Каб пазбегнуць гэтага, трэба захоўваць усе меры засцярогі: пазначаць сябе святловяртальнымі элементамі, рухацца па правільным баку дарогі і самае галоўнае — быць уважлівымі пры перасячэнні праезнай часткі.
З невялікай прамовай звярнуўся да прыхаджан і айцец Ігар. Ён успомніў момант з Бібліі, у якім сатана спрабаваў спакусіць Іісуса Хрыста скінуцца з даху, каб анёлы ўратавалі яго і панеслі на руках. Аднак Іісус адказаў: “Не спакушай Госпада дарма”. Тым самым святар падкрэсліў неабходнасць асабістай уважлівасці і адказнасці за сваё жыццё.
— Асабліва на такіх вузкіх вуліцах, як наша Горка, калі вечарам едзеш па ёй на машыне, то не заўсёды добра бачыш пешаходаў. Таму, каб пазбегнуць бяды, карыстайцеся флікерамі”, — зазначыў айцец Ігар.
Яўген Гарохаў. Фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *