Среда, 19 февраля 2025

«Снежны снайпер»

763

На гарадскім стадыёне ў Пружанах прайшоў раённы этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

На турніры былі прадстаўлены спартсмены з 14-ці школ раёна. Удзельнікі падзеі, згодна з гэтым відам спорту, павінны былі спаборнічаць у дыстанцыі на лыжах, дэманструючы сваю стралковую падрыхтоўку на агнявых рубяжах. Аднак умовы надвор’я ўнеслі сваю карэкціроўку, і юным спартсменам, замест катання на лыжах, давялося дэманстраваць свае бегавыя здольнасці.

Па выніках турніру ў індывідуальнай гонцы ў старэйшай узроставай групе ў хлопчыкаў бронзавы медаль заваяваў Павел Манчык (Слабадская СШ), другое месца ў Максіма Талашкевіча (СШ № 5), а залаты медаль у Сяргея Дацкевіча (Параслянская СШ). Сярод дзяўчынак на трэцюю прыступку п’едэстала ўзнялася Крысціна Шэпель (СШ № 3), серабро ў Анастасіі Мацвеевай (СШ № 4), а перамогу святкавала Ксенія Швец (Ружанская СШ).

У сярэдняй узроставай групе ў юнакоў тройка прызёраў выглядала наступным чынам: бронза ў Антона Шарашоўца (Мокраўская СШ), серабро заваяваў Мікіта Севасцьянаў (СШ № 3), а чэмпіёнства ва Уладзіслава Адаські (СШ № 4). Што ж датычыцца дзяўчат, то тут на трэцяй прыступцы п’едэстала размясцілася Карына Андрыенка (СШ № 3), серабро дасталася Дар’і Аблаушка (СШ № 1), а залаты медаль у Соф’і Арцямук (СШ № 4).

У малодшай жа ўзроставай групе ў хлопцаў бронзавы медаль заваяваў Якаў Афонін (СШ № 5), другое месца ў Мацвея Кныша (СШ № 3), а чэмпіёнства святкаваў Мікіта Цёхан (СШ № 3). П’едэстал у дзяўчынак выглядаў наступным чынам: трэцяя —Ульяна Дулько (СШ № 1), другая — Лізавета Вайтуховіч (СШ № 3), а першай стала Адэліна Князева (СШ № 3).

У другі дзень спаборніцтваў у кожнай узроставай групе прайшлі эстафетныя гонкі. У старэйшых хлопчыкаў і дзяўчынак бронзавы медаль дастаўся камандзе СШ № 5, серабро ў калектыву СШ № 4, а перамогу атрымала дружына СШ № 3. У сярэдняй узроставай групе на трэцім і другім месцы размясціліся спартсмены, якія прадстаўляюць СШ № 3, а пераможцамі сталі навучэнцы СШ № 4. А вось сярод самых малодшых удзельнікаў падзеі бронзавы медаль удалося заваяваць Параслянскай СШ, а першыя два месцы занялі прадстаўнікі СШ № 3.

Віншуем усіх прызёраў і пераможцаў з цудоўнымі вынікамі, а таксама жадаем вам удачы на абласных спаборніцтвах, якія павінны адбыцца ў хуткім часе ў аграгарадку Мір Баранавіцкага раёна.

Руслан Басак. Фота аўтара