Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне грамадскаму аб’яднанню «Саюз пісьменнікаў Беларусі», паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Стварэнне ў чэрвені далёкага 1934 года Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР заклала трывалы падмурак дзяржаўных стасункаў з аўтарамі мастацкай і нацыянальнай літаратуры, вызначыла яе галоўную задачу — служэнне роднай Айчыне, беларускаму народу», — гаворыцца ў віншаванні.
Сярод тых, хто пачынаў гэту работу, былі яркія майстры слова — Якуб Колас, Янка Купала, Міхась Чарот, Кузьма Чорны, Змітрок Бядуля, Міхась Клімковіч, Пятрусь Броўка, Кандрат Крапіва, Міхась Лынькоў і іншыя. «Жыццё пацвердзіла каштоўнасць адзінства літаратурных сіл, дзяржавы і грамадства, аўтарытэтнае месца гэтага віду мастацтва ў агульнай прасторы культуры», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Многія творы, народжаныя ў 1930-я і пазнейшыя дзесяцігоддзі, і цяпер з’яўляюцца прадметам увагі чытачоў, адзначыў кіраўнік дзяржавы. Перыяд Вялікай Айчыннай вайны знайшоў адлюстраванне ў работах пісьменнікаў, якія самі гераічна абаранялі Радзіму. На сцяне рэйхстага пакінулі свае аўтографы паэты Пятро Прыходзька і Паўлюк Прануза.
У складзе арганізацыі цяпер працуюць лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прэміі Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, заслужаныя дзеячы культуры, народны пісьменнік Мікалай Чаргінец. «Упэўнены, вы і надалей будзеце аб’ектыўна адлюстроўваць сучасныя падзеі і сацыяльныя з’явы», — падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў членам Саюза пісьменнікаў Беларусі плённай творчасці, новых кніг і дасягненняў.
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі А.Р.Лукашэнкі Саюзу пісьменнікаў Беларусі
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Грамадскаму аб’яднанню «Саюз пісьменнікаў Беларусі»
Паважаныя сябры!
Стварэнне ў чэрвені далёкага 1934 года Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР заклала трывалы падмурак дзяржаўных стасункаў з аўтарамі мастацкай і нацыянальнай літаратуры, вызначыла яе галоўную задачу — служэнне роднай Айчыне, беларускаму народу.
Сярод пачынальнікаў той працы былі яркія майстры слова — Якуб Колас, Янка Купала, Міхась Чарот, Кузьма Чорны, Змітрок Бядуля, Міхась Клімковіч, Пятрусь Броўка, Кандрат Крапіва, Міхась Лынькоў і іншыя. Жыццё пацвердзіла каштоўнасць адзінства літаратурных сіл, дзяржавы і грамадства, аўтарытэтнае месца гэтага віду мастацтва ў агульнай прасторы культуры.
Многія творы, народжаныя ў 1930-я і пазнейшыя дзесяцігоддзі, і зараз з’яўляюцца прадметам увагі чытачоў. Перыяд Вялікай Айчыннай вайны адбіўся ў работах пісьменнікаў, якія самі гераічна абаранялі Радзіму. На сцяне рэйхстага пакінулі свае аўтографы паэты Пятро Прыходзька і Паўлюк Прануза.
Сёння ў складзе арганізацыі працуюць лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, заслужаныя дзеячы культуры, народны пісьменнік Мікалай Чаргінец. Упэўнены, вы і надалей будзеце аб’ектыўна адлюстроўваць сучасныя падзеі і сацыяльныя з’явы.
Творчага ўсім плёну, новых кніг і дасягненняў!
Аляксандр Лукашэнка
8 чэрвеня 2024 года.