Понедельник, 13 января 2025

Слухайце навіны раёна на «Радыё Брэст»!

237

Навіны Пружанскага раёна цяпер можна пачуць на абласной станцыі «Радыё Брэст». Раз на тыдзень, па серадах, у 12.00 гадзін на хвалі 105.6 FM будзе выходзіць праграма «Региональные новости. Пружаны».

Першы яе выпуск слухачы пачулі 6 ліпеня. Працягласць кожнага складае 5 мінут. Выходзяць эфіры на рускай мове, а рыхтавацца яны будуць нашымі карэспандэнтамі на аснове самых яркіх і важных навін раёна. Такім чынам, па серадах вы зможаце атрымліваць не толькі свежы нумар газеты, але і слухаць інфармацыйны дайджэст з жыцця Пружаншчыны.

Калі раптам прапусцілі эфір, яго запіс можна будзе знайсці на галоўнай старонцы нашага сайта www.budni.by ці ў аўдыёзапісах нашых старонак «УКантакце» і на «Аднакласніках».

Уладзіслаў Шпарла