Среда, 15 января 2025

Словы падзякі ў адрас аграрыяў гучалі падчас урачыстага мерапрыемства ў Палацы культуры (+ многа фота)

973

Напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, 19 лістапада, у Палацы культуры г. Пружаны адбылося ўрачыстае ўшанаванне аграрыяў раёна.

Адзначым, што арганізавана ўрачыстасць была на вельмі высокім узроўні. Віноўнікі свята і госці праходзілі на мерапрыемства пад аркай з шароў колераў Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Тут жа можна было агледзець маляўнічыя стэнды, на якіх паказалі працоўныя імгненні сельгаставарыстваў і перапрацоўчых прадпрыемстваў Пружаншчыны.

Пасля харэаграфічнай кампазіцыі, якая адкрыла свята, на сцэну выйшлі жанчыны ў нацыянальным убранні з караваямі, выпечанымі з мукі новага ўраджаю.

Караваі былі выстаўлены на стылізаваны стол, засцелены ручніком з беларускім арнаментам, а самы вялікі ўручылі старшыні райвыканкама Міхаілу Грышкевічу.

Старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч звярнуўся з урачыстай прамовай да прысутных. Міхаіл Міхайлавіч паведаміў, што ў гэты ўраджайны год валавы збор зерня склаў 158 тысяч тон пры ўраджайнасці 45,8 цэнтнера з гектара. Пружанскі раён па гэтых паказчыках у Брэсцкай вобласці заняў трэцяе месца. Кіраўнік раёна ў сваім выступленні закрануў і жывёлагадоўлю, бо вытворчасць мяса і малака таксама ў нас даволі значная.

Вялікая група аграрыяў Пружаншчыны атрымала з рук старшыні райвыканкама граматы і падзячныя лісты (іх прозвішчы былі надрукаваны ў мінулым нумары газеты).

Ганаровы госць свята, выканаўчы дырэктар Брэсцкага абласнога аграпрамысловага саюза Сяргей Ашмянцаў, звяртаючыся да прысутных, адзначыў, што на ўшанаванні працаўнікоў аграпрамысловага комплексу краіны ў Палацы Незалежнасці дырэктар ААТ «Пружанскі льнозавод» Мікалай Жогал з рук Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі атрымаў ганаровы знак «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь». Гучнымі апладысментамі ўсе павіталі Мікалая Сцяпанавіча.

Затым Сяргей Дзмітрыевіч уручыў узнагароды. Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь была адзначана начальнік малочна-таварнай фермы «Смаляны» філіяла «Айчына» ААТ «Белавежскі» Ніна Асіпчук, Падзячнымі лістамі Міністэрства — трактарыст-машыніст сельгасвытворчасці ААТ «Агра-Калядзічы» Віктар Чэрнік і аператар лініі ў вытворчасці харчовай прадукцыі ААТ «Пружанскі малочны камбінат» Таццяна Рыжкоўская, знакам Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь «За заслугі ў сельскай гаспадарцы» — аператар машыннага даення ААТ «Агра-Калядзічы» Людміла Вашкевіч, Граматай Брэсцкага аблвыканкама — галоўны інжынер ААТ «Шані-аграпрадукт» Сяргей Якута, Падзячным лістом аблвыканкама — вадзіцель аўтамабіля ААТ «Жураўлінае» Міхаіл Семянчук, Ганаровай граматай Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў — птушкавод ААТ «Аранчыцкая птушкафабрыка» Таццяна Зуй, Падзячным лістом аблсавета дэпутатаў — трактарыст-машыніст сельгасвытворчасці ААТ «Роўбіцкае» Генадзь Гардзей, ганаровымі граматамі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама — механік ААТ «Шані-аграпрадукт» Аляксандр Якімавец, аператар па штучным асемяненні жывёлы філіяла «Айчына» ААТ «Белавежскі» Мікалай Цельпук, вядучы эканаміст па планаванні і цэнах ААТ «Пружанскі малочны камбінат» Таццяна Рыпінская, Ганаровымі граматамі Брэсцкага абласнога аграпрамысловага саюза — дырэктар ААТ «Велікасельскае Агра» Васіль Севасцьянчык, трактарыст-машыніст сельгасвытворчасці ААТ «Роўбіцкае» Мікалай Папко, аператар птушкафабрык і механізаваных фермаў ААТ «Аранчыцкая птушкафабрыка» Яраслаў Шынкарук, галоўны аграном ААТ «Мурава» Сяргей Сцяпанаў, Ганаровымі граматамі абласнога камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Брэстаблаграсэрвіс» — галоўны інжынер ААТ «Пружанскі льнозавод» Алег Найбіч і начальнік мехатрада гэтага ж таварыства Аляксей Блізнюк.

Цёплыя словы ўдзячнасці казалі і ўручалі адпаведныя ўзнагароды нашым аграрыям старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец, першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Сяргей Глушко, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Дзмітрый Чайкоўскі, старшыня раённага аграпрамысловага саюза Пётр Білецкі.

На працягу ўсяго ўшанавання нашых аграрыяў сваім музычным і вакальным майстэрствам радаваў беларускі жаночы музычны калектыў «Чараўніцы». Як прыемна было чуць знаёмыя хіты «Не за вочы чорныя», «Зачараваная табой», «Пах чабаровы» і многія іншыя.

А з песняй «Краіна малака», якая, спадзяёмся, таксама стане хітом, пазнаёміла прысутных інжынер ААТ «Пружанскі малочны камбінат», нядаўняя пераможца конкурсу «Milk fest-2022» Наталля Феранец.

Ад свята, якое падаравалі нашым аграрыям і перапрацоўшчыкам прадукцыі АПК, засталіся толькі добрыя ўспаміны.

Віктар Ільюшчанка. Фота Кацярыны Масік

Фотаальбомы з урачыстага мерапрыемства — у нашых групах у сацсетках па спасылках: https://vk.com/album-23306785_288283806 і https://ok.ru/group/50400804208776/album/950873708168