Вторник, 21 января 2025

Слова дэлегатам устаноўчага з’езда «Белай Русі». Гаворыць намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Руслан Супрыновіч

291

Мы паведамлялі аб устаноўчым сходзе па ўтварэнні новай палітычнай партыі з рабочай назвай «Беларуская палітычная партыя «Белая Русь». На сходзе былі абраны дэлегаты на ўстаноўчы з’езд партыі. Даём ім слова.

Руслан Супрыновіч, намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама:

— Сёння грамадства ў краіне з’яўляецца даволі спелым і гатовым для таго, каб будаваць партыйную сістэму. У нас ёсць неабходнасць у стварэнні новай палітычнай партыі, якая будзе выказваць і абараняць інтарэсы беларускага народа і дзяржавы як адзінага цэлага, бо ўтвараецца на асновах ідэалогіі і традыцыйных каштоўнасцей беларускай дзяржавы. Менавіта на заканадаўчым узроўні зможам рашаць пытанні, якія хвалююць людзей, мы можам дамовіцца, як нам ісці далей, якую краіну будаваць. Для гэтага і ініцыіравана партыйнае будаўніцтва.

Падрыхтаваў Віктар Ільюшчанка. Фота Кацярыны Масік