Сваімі думкамі дзеліцца дэлегат устаноўчага з’езда па ўтварэнні новай палітычнай партыі, якая носіць пакуль рабочую назву «Беларуская палітычная партыя «Белая Русь».
Віталій Матвіенка, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва:
— У раёне адбыўся сход, на якім было падтрымана стварэнне такой палітычнай партыі. Дэлегаты ад нашага раёна прымуць удзел у рабоце ўстаноўчага з’езда, на якім будзе адобраны Статут і праграма партыі, абраны яго кіруючыя органы.
Думаю, што членамі гэтай партыі стануць людзі, якія думаюць пра будучыню краіны, нашых дзяцей і ўнукаў, рух наперад у эканоміцы, палітыцы, міжнародным супрацоўніцтве. Гэты палітычны інстытут павінен стаць связуючым звяном паміж грамадствам і ўладай, садзейнічаць развіццю і ўмацаванню Беларусі.
Падрыхтаваў Віктар Ільюшчанка