Сваімі думкамі дзеліцца дэлегат устаноўчага з’езда па ўтварэнні новай палітычнай партыі, якая носіць пакуль рабочую назву «Беларуская палітычная партыя «Белая Русь».

Аляксандр Усік, дырэктар філіяла РУП «Брэстэнерга» «Пружанскія электрычныя сеткі»:
— Неабходнасць стварэння новай палітычнай партыі, якая б змагла яшчэ больш умацаваць, згуртаваць вакол сябе беларускае грамадства, наспела ўжо даўно. Зараз ідзе абмеркаванне праекта Праграмы ствараемай партыі з рабочай назвай «Беларуская палітычная партыя «Белая Русь». Лічу, што там прадугледжаны ўсе неабходныя ўмовы стварэння партыі, якія стануць прымальнымі для большасці жыхароў нашай краіны. Кожны, хто вырашыць далучыцца да гэтай партыі, зможа ўключыцца ў работу па падтрымцы інтарэсаў сваёй краіны і свайго народа.
Мне пашчасціла быць ля вытокаў стварэння новай палітычнай сілы, якая, на маю думку, стане даволі важкім, уплывовым, стымулюючым рухам на ўмацаванне роднай Беларусі.
