Аператыўная нарада па выніках службовай дзейнасці за 2023 год адбылася ва ўпраўленні Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці.
Акрамя падвядзення вынікаў і абмеркавання актуальных пытанняў, падчас мерапрыемства адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне супрацоўнікаў, якія дасягнулі высокіх вынікаў у службовай дзейнасці.

У ліку пяці лепшых следчых першага рэгіёна ў 2023 годзе адзначаны старшы следчы Пружанскага РАСК Ілья Кандрацюк. Ён жа — лепшы следчы ў сваёй катэгорыі аддзелаў камітэта.
У райаддзеле Ілья паспяхова працуе ўжо трэці год, а прыйшоў сюды ў 2021-м, пасля заканчэння Акадэміі МУС Беларусі.
Уладзіслаў Шпарла.
Фота СК Беларусі