Суббота, 14 декабря 2024

«Скураны мяч»: вынікі занальных спаборніцтваў

367

У Пружанах прайшоў фінальны этап занальных спаборніцтваў па футболе сярод дзяцей і падлеткаў «Скураны мяч». Удзел брала 9 каманд з Кобрынскага, Драгічынскага, Бярозаўскага і Пружанскага раёнаў у трох узроставых групах.

Два дні на гарадскім стадыёне можна было назіраць адчайную барацьбу. У выніку месцы размеркаваліся наступным чынам.

У старэйшай узроставай групе (2008-2009 гады нараджэння):
1 месца — каманда Драгічынскага раёна,
2 месца — каманда Пружанскага раёна,
3 месца — каманда Кобрынскага раёна.

У сярэдняй узроставай групе (2010-2011 гады нараджэння):
1 месца — каманда Кобрынскага раёна,
2 месца — каманда Пружанскага раёна.

Пружанскія футбалісты.

У малодшай узроставай групе (2012-2013 гады нараджэння):
1 месца — каманда Драгічынскага раёна,
2 месца — каманда Бярозаўскага раёна,
3 месца — каманда Пружанскага раёна.

8-9 ліпеня ў Брэсце пройдуць фінальныя абласныя спаборніцтвы з удзелам пераможцаў занальных спаборніцтваў ва ўсіх узроставых групах.

Падрыхтавала Вольга Вадзяновіч. Фота Кацярыны Масік

Яшчэ больш здымкаў тут: https://vk.com/album-23306785_284724427