Понедельник, 2 декабря 2024

Склалі ТОП-5 папулярных навін лістапада. А што спадабалася вам?

504

У лістападзе наш сайт http://www.budni.by/ наведала амаль 15 тысяч чалавек.


Другая хваля каранавіруса зноў унесла свае карэктывы ў перавагі нашых чытачоў. Амаль палова тых, хто заходзіў на сайт у апошнім восеньскім месяцы, азнаёмілася з паведамленнем аб увядзенні абмежавальных мер у сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй. Шмат цікавасці выклікалі навіна пра ўвядзенне масачнага рэжыму, а таксама падборка актуальнай інфармацыі па каранавіруснай інфекцыі.
Такім чынам, у нашым ТОП-5 ажно тры навіны тычацца COVID-19.
Але ж на другім месцы па папулярнасці — фотарэпартаж з ушанавання лепшых працаўнікоў аграпрамысловага комплексу. Замыкае пяцёрку самых чытаемых артыкулаў інфармацыя пра 83 юнакоў, якія атрымалі павестку ў армію.


У сацыяльных сетках, як і заўсёды, у кожнай нашай групе падпісчыкі выказалі свае перавагі. Так у https://vk.com/publicbudniby захапляліся перамогамі пружанскіх фігурыстаў (на здымку). У https://ok.ru/budni найбольшы водгук атрымаў артыкул Веры Церахавай пра паэта з Ружан Валерыя Нікалаева. А вось у групе https://www.facebook.com/budni.by чытачы аддалі перавагу артыкулу з рубрыкі «Гісторыя з фатаграфіяй».
На старонцы ў Instagram найбольш падабаек у артыкула пра выбар прафесіі, а менавіта — «Правізар Яўгенія Трапязон: «Паступіць складана, а вучыцца…».


Нагадваем, што цяпер мы чакаем вашых пытанняў, заўваг і прапаноў і па нумары +375298953745 (Viber). Тэкставыя паведамленні прымаюцца кругласутачна, тэлефанаванні – па буднях з 8 да 17 гадзін.
Падрыхтавала Кацярына Пашкевіч.